Аплата банкаўскай карткай
Аплата банкаўскай карткай ажыццяўляецца ў рэжыме рэальнага часу непасрэдна пасля афармлення замовы.
Для здзяйснення фінансавай аперацыі падыходзяць карткі міжнародных плацёжных сістэм VISA (усіх відаў), MasterCard (у тым ліку Maestro), эмітаваныя любым банкам свету, акрамя банкаў Расійскай Федэрацыі, МИР, БЕЛКАРТ. Мы рэкамендуем загадзя звярнуцца ў свой банк, каб упэўніцца ў магчымасці ажыццяўлення інтэрнэт-плацяжоў з дапамогай Вашай карткі.
Аплата анлайн ажыццяўляецца праз сістэму ArtPay У гэтай сістэме выкарыстоўваецца абаронены пратакол TLS для перадачы канфідэнцыйнай інфармацыі ад кліента на сервер і далейшай яе апрацоўкі ў працэсінгавым цэнтры. Больш за тое, пры апрацоўцы плацяжоў па банкаўскіх картках выкарыстоўваецца бяспечная тэхналогія Visa Secure для VISA, MasterCard ID Check для MasterCard, Белкарт ИнтэрнэтПароль для Белкарт, MIRACCEPT для плацёжнай сістэмы МИР.
Працэдура аплаты
- Запоўніце форму браніравання: выберыце патрэбныя даты заезду і выезду, колькасць гасцей і катэгорыю нумара. Пасля гэтага націсніце «Забраніраваць» і запоўніце неабходныя палі. Уважліва правярайце дадзеныя, якія ўносіце.
- У раздзеле «Выберыце спосаб аплаты» выберыце аплату банкаўскай карткай.
- Вы будзеце перанакіраваныя на сайт правайдара электронных плацяжоў ArtPay, які забяспечвае іх бяспеку. Аўтарызацыйны сервер усталёўвае з пакупніком злучэнне па абароненым пратаколе TLS і прымае ад пакупніка параметры банкаўскай карткі (нумар карткі, дата сканчэння яе дзеяння, імя трымальніка ў той транскрыпцыі, як яно напісана на банкаўскай картцы, а таксама нумар CVC альбо CVV, пазначаныя на адваротным баку карткі). Пасля ўводу дадзеных націсніце «Аплаціць».
- Аплата праводзіцца толькі ў 100% памеры. Пра паспяховае ажыццяўленне плацяжу Вы атрымаеце аўтаматычнае паведамленне на электронную пошту, указаную пры браніраванні. Настойліва рэкамендуем Вам пасля здзяйснення аплаты з выкарыстаннем банкаўскіх картак захоўваць карт-чэкі. Гэта з'яўляецца Вашым пацвярджэннем аплаты і можа спатрэбіцца ў выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый. Аплата некалькімі транзакцыямі з выкарыстаннем адной ці больш банкаўскіх картак забаронена.
- Калі па якіхсьці прычынах Вы не маеце магчымасці правесці аплату ў дадзены момант, неабходна адмяніць замову і скарыстацца новай формай замовы на нашым сайце.
- Калі ў Вас узнікла пытанне па суме аплаты альбо правільнасці запаўнення палёў, перад пацвярджэннем замовы патэлефануйце на нумар +375 29 614 90 39.
* Звяртаем Вашую ўвагу, што мы не спаганяем дадатковых камісій за перавод грошай з карт-рахунку. Пра магчымыя камісіі за канверсію адной валюты ў іншую і за аперацыі з карт-рахункам удакладняйце ў банку, у якім адкрыты рахунак.
* Код CVV/CVC – кантрольны нумар з трох лічбаў, змешчаны на адваротным баку банкаўскай карткі. Гэты нумар звачайна надрукаваны ў правай частцы спецыяльнай паласы для подпісу. Увод нумара неабходны, каб пераканацца, што картка выкарыстоўваецца сапраўдным уласнікам.
Прычыны адмовы ў аўтарызацыі
- на картцы недастаткова сродкаў для аплаты замовы;
- банк, які выпусціў картку, усталяваў забарону на аплату ў сетцы Інтэрнэт;
- скончыўся час чакання ўводу дадзеных банкаўскай карткі;
- уведзеныя дадзеныя не былі пацверджаныя Вамі на плацёжнай старонцы; памылка фармату дадзеных і інш.
У залежнасці ад прычыны адмовы ў аўтарызацыі для вырашэння пытання Вы можаце:
- звярнуцца за тлумачэннямі ў банк, які выпусціў картку;
- у выпадку немагчымасці вырашэння праблемы банкам паўтарыць спробу аплаты, скарыстаўшыся карткай, выпушчанай іншым банкам.
Правілы адмены анлайн-браніравання і вяртання грашовых сродкаў на банкаўскую картку
- Браніруючы нумар анлайн на афіцыйным сайце гатэля і ўносячы папярэднюю плату за гасцінічныя паслугі банкаўскай карткай, Вы прымаеце гэтыя Правілы і згаджаецеся з імі.
- Пры перадаплаце гасцінічных паслуг Вы атрымліваеце гарантаванае браніраванне, якое захоўвае за Вамі нумар на ўвесь перыяд, указаны пры браніраванні (да 12.00 дня выезду).
- Адмену браніравання Вы здзяйсняеце самастойна. Для гэтага неабходна адкрыць ліст-пацвярджэнне, атрыманы па электроннай пошце, і націснуць на спасылку «Адмяніць браніраванне». Аўтаматычна ажыццявіцца пераход у модуль «Кіраванне браніраваннем», у якім неабходна ўвесці код доступу, указаны ў пацвярджэнні, пасля чаго націснуць кнопку «Паказаць дэталі броні». У дэталізацыі браніравання націсніце «Адмяніць браніраванне», далей «Працягнуць», далей «Адмяніць бронь».
- Гасцініца не нясе адказнасць за адмену браніравання, зробленую іншым спосабам, у тым ліку ў вуснай форме.
- Вяртанне ўнесеных у якасці перадаплаты грашовых сродкаў (поўнае або частковае) ажыццяўляецца толькі пры атрыманні гасцініцай аўтаматычнага апавяшчэння пра здзейсненую адмену браніравання на наступных умовах:
Вяртанне грашовых сродкаў пры браніраванні па тарыфах «Стандартны са сняданкам», «Найлепшая цана», «Прапанова выхаднога дня», «Зручны», «Выгадны», «Хатні»:
- пры адмене браніравання не пазней чым за 1 (адны) суткі да даты заезду вяртаецца ўся сума перадаплаты;
- пры адмене браніравання менш чым за 1 (адны) суткі да даты заезду альбо ў выпадку незаезду госця гатэль мае права, з улікам абставін, што выклікалі адмену браніравання альбо незаезд, утрымаць кошт адных (першых) сутак пражывання.
Вяртанне грашовых сродкаў пры браніраванні па спецыяльнай прапанове «Ранняе браніраванне»:
- пры адмене браніравання за 3 (тры) і больш дзён да даты заезду вяртаецца ўся сума перадаплаты;
- пры адмене браніравання менш чым за 3 (тры) дні да даты заезду гатэль мае права, з улікам абставін, што выклікалі адмену браніравання, утрымаць кошт адных (першых) сутак пражывання;
- пры незаездзе госця без папярэдняга анулявання броні згодна з працэдурай, указанай у п.3, гатэль утрымлівае кошт адных (першых) сутак пражывання.
6. Вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на картку, з якой быў здзейснены плацёж. Фактычнае залічэнне грашовых сродкаў на рахунак можа займаць да 30 дзён у залежнасці ад правілаў і ўмоў міжбанкаўскіх працэсінгавых цэнтраў і банкаў, якія ўдзельнічаюць у аперацыі вяртання.