Для бізнесу

Мы рады даць Вам усё неабходнае для правядзення дзелавых мерапрыемстваў і сустрэч самага рознага ўзроўню: семінараў, канферэнцый, прэзентацый, перамоў, трэнінгаў. Па дамоўленасці з Вамі дапаможам арганізаваць кава-паўзы. А наш вопыт у арганізацыі мерапрыемстваў дазволіць Вашай сустрэчы ці семінару прайсці на самым высокім узроўні.

Для дадзеных мэт у гасцініцы прадугледжаны: канферэнц-зала, пакой перамоў і бізнес-цэнтр.



Канферэнц-зала дазваляе камфортна размясціць да 50 удзельнікаў.

Зала абсталявана перадавымі сродкамі перадачы інфармацыі:
  • мультымедыйны праектар
  • экран 220 * 200
  • фліпчарт
  • інтэрнэт (Wi-Fi)
  • аўдыясістэма
  • Для Вашай зручнасці прадугледжаны:
  • любая расстаноўка сталоў
  • кандыцыянер
  • паркоўка
  • арганізацыя кава-паўзаў па дамоўленасці
  • гардэроб
  • інфармацыйна-тэхнічная падтрымка
  • магчымасць правядзення мерапрыемстваў у любы зручны час
  • кулер
  • канцылярскія тавары (па запыце).
Кошт арэнды згодна з прэйскурантам цэн гасцініцы на дадатковыя паслугі (цэны ўказаны ў беларускіх рублях за 1 гадзіну):

калі госць пражывае ў гасцініцы: 30.00;

35.00 – з арэндай хола для кава-паўзы.

калі госць не пражывае ў гасцініцы: 35.00;

40.00 – з арэндай хола для кава-паўзы.

Для правядзення закрытых нарад, круглых сталоў або дзелавой гутаркі гасцініца прапануе пакой перамоў, разлічаны на прыём да 8 удзельнікаў (інтэрнэт Wi-Fi).

Кошт арэнды пакоя перамоў згодна з прэйскурантам цэн гасцініцы на дадатковыя паслугі (цэны ўказаны ў беларускіх рублях за 1 гадзіну):
  • калі госць пражывае ў гасцініцы: 12.00
  • калі госць не пражывае ў гасцініцы: 16.00
Час працы канферэнц-залы і пакоя перамоў з 08:00 да 23:00 (без выхадных).