Правілы размяшчэння з хатнімі жывёламі
- У гатэлі дазволена размяшчэнне з сабакамі дробных і сярэдніх парод вагою да 6-ці кілаграм, ростам не больш за 55 сантыметраў у карку, за выключэннем байцоўскіх парод. Гасцініца пакідае за сабою права вызначаць, ці магчыма пражыванне ў гатэлі кожнай канкрэтнай жывёлы.
- Размяшчэнне жывёлы аплачваецца дадаткова за кожныя суткі пражывання згодна з прэйскурантам на паслугу «Пражыванне з хатнім гадаванцам».
- Госці, якія жадаюць засяліцца ў гатэль з хатняй жывёлай, павінны мець пры сабе пашпарт жывёлы з адзнакамі пра зробленыя прышчэпкі (альбо даведку ад ветэрынарнага ўрача).
- Госць абавязаны прывезці з сабою спецыяльны дыванок альбо клетку для хатняй жывёлы, а таксама посуд для кармлення. Выкарыстанне посуду гатэля ў гэтых мэтах не дазваляецца.
- Забаронена мыць хатніх жывёл у душавых кабінах і ванных у нумары, выкарыстоўваць ручнікі, прасцірадлы і іншую пасцельную бялізну, якая належыць гатэлю.
- Забараняецца браць хатніх жывёл з сабою ў рэстаран, трэнажорную залу, спа-студыю і іншыя месцы агульнага карыстання.
- Пры адсутнасці спецыяльнай клеткі забраняецца пакідаць хатніх жывёл у нумары без нагляду.
- Госць абавязаны забяспечыць адсутнасць хатняй жывёлы падчас уборкі нумара супрацоўнікамі гатэля.
- Уладальнік жывёлы нясе матэрыяльную адказнасць за шкоду, нанесеную жывёлай маёмасці гатэля.
- Гасцініца пакідае за сабой права скасаваць дамову з госцем, які пражывае з хатняй жывёлай, і выселіць яго ў выпадку парушэння гэтых правілаў, а таксама агрэсіўных, неадэкватных, шумных паводзін жывёлы, якія замінаюць адпачынку іншых гасцей.